Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк на 10 сутак падоўжылі тэрмін у штрафным ізалятары. Пра гэта паведаміў у Facebook яе муж Андрэй Шарэнда. Агулам Паліна правядзе ў ізалятары 60 сутак запар.
Андрэй Шарэнда нагадвае, што адвакат не можа патрапіць да палітзняволенай ужо тры месяцы.
Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай ва "ўжыванні гвалту" супраць міліцыянераў і "абразе" іх, а таксама "абразе Лукашэнкі". Праваабаронцы прызналі Паліну палітзняволенай. Яе муж разам з дзецьмі быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнай справы.
У красавіку сёлета ў гомельскай калоніі Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" і прызначылі ў дадатак яшчэ адзін год калоніі.
Адрас для карэспандэнцыі: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут