Палітвязень Сяргей Ціханоўскі сустракае чарговы дзень народзінаў за кратамі

18/08/2021 - 07:29

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі сустракае чарговы дзень народзінаў за кратамі. Яму споўнілася 43 гады. Ціханоўскі знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3, дзе з чэрвеня праходзіць закрыты суд. Як паведамляе Радыё Свабода, напярэдадні маці Сяргея, Соф’я Яфрэмаўна, занесла для адзінага сына "святочную" перадачу.

"Сяргей мне часта піша, толькі паспяваю адказваць, — кажа яна. — ...Ён часта дасылае мне малюнкі — пачаў у турме маляваць".

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з канца траўня 2020 года. Палітвязня абвінавачваюць  у арганізацыі "масавых беспарадкаў" у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Яго жонка, Святлана Ціханоўская, разам з дзецьмі жыве ў Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі