Падрабязнасці аварыі на МКАД: пакуль чакалі ДАІ, у аўто ўляцеў грузавік

30/11/2017 - 19:02

Падрабязнасці страшнага ДТЗ, якое адбылося сёння на Мінскай кальцавой аўтадарозе, распавёў тэлеканал СТВ.

Як паведамляла Еўрарадыё, аўтааварыя здарылася ў раёне развязкі МКАД і вуліцы Мазурава каля 15-й гадзіны.

Спярша там сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Пакуль удзельнікі ДТЗ чакалі даішнікаў, у адну з машын літаральна ўляцеў грузавік. Пасля гэтага аўтамабілі адразу ж загарэліся. 

У каментары СТВ камандзір узвода ДПС аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Андрэй Шуканаў распавёў: "Пасажыр аўтамабіля Dacia Logan памёр на месцы. Кіроўца аўтамабіля Dacia Logan і пасажыр аўтамабіля Peugeot атрымалі траўмы, з якімі былі дастаўленыя ў лякарню".

Асобу загінулага высвятляюць. Кіроўца фуры, дарэчы, пры ДТЗ не пацярпеў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі