28 студзеня ў культурнай прасторы “Корпус” пройдзе лекцыя нацыянальнага каардынатара Y-Peer у Беларусі Змітра Караля на тэму сексасветы для падлеткаў і яе ўплыву на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў.
Сёння Зміцер стаў госцем жывога эфіру Еўрарадыё. Гаварылі пра тое, у колькі гадоў і што падлеткам трэба ведаць пра секс, чаму гэтае слова па-ранейшаму выклікае сорам у маладой аўдыторыі, як валоданне тэмай можа сфармаваць у падлетка правільнае разуменне сямейных каштоўнасцяў.
Y-Peer — міжнародная моладзевая сетка ініцыятываў, якая прапагандуе здаровы лад жыцця праз навучанне роўным роўнага. Яна накіраваная на тое, каб маладыя людзі вучыліся браць адказнасць за сваё здароўе.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.