Падгрупа па бяспецы працягне перамовы па ўкраінскім крызісе

09/09/2015 - 05:59

Працоўная група па бяспецы кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне сёння адновіць перамовы, паведамляе МЗС Беларусі ў сваім Твітары. Напярэдадні ў Мінску прайшлі пасяджэнні падгруп па эканоміцы, гуманітарных і палітычных пытаннях. Вынікі гэтай працы прадставілі ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы. Затым пасяджэнне прайшло ў пашыраным складзе — з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік.

Як заявіў журналістам па выніках перамоваў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік, кантактная група зноў збярэцца ў Мінску 22 верасня, перадае БЕЛТА.

Асноўным пытаннем, якое ўжо не першы месяц абмяркоўваюць удзельнікі перамоваў, застаецца пагадненне аб адводзе ўзбраенняў калібрам да 100 міліметраў у зоне канфлікту. Падпісанне дакумента ўвесь час адкладваецца — бакі не могуць прыйсці да згоды.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі