Больш за адну тону свініны згарэла ў Пінскім раёне ў грузавым аўтамабілі, паведамляе прэс-служба МНС.
Здарэнне адбылося а 5-й гадзіне раніцы 26 красавіка. У вёсцы Заполле загарэўся грузавы аўтамабіль IVECO (грузападымальнасцю да 3,5 тон). Фура належала 35-гадоваму прадпрымальніку.
Агонь знішчыз і аўтамабіль, 1200 кг свініны, якія знаходзілася ў ім.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.