Пад Навагрудкам аўтобус вылецеў у кювет, пасажырку шпіталізавалі

31/07/2017 - 13:16

Пры ДТЗ каля вёскі Рутка-1 Навагрудскага раёна атрымала траўмы пасажырка аўтобуса. Здарэнне адбылося 30 ліпеня каля сёмай гадзіны вечара, паведамляе gaigrodno.by

Пажылы кіроўца аўтобуса "МАЗ" аб'язджаў прамоіну, якая ўтварылася пасля дажджу. У выніку аварыі аўтобус з'ехаў з дарогі ў правы кювет. У салоне аўтобуса былі дзве жанчыны. Адна з іх стукнулася галавой аб стойку і ьыла шпіталізаваная. Другая пасажырка раненняў не атрымала.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі