Пад Мінскам машыны двойчы пераехалі мужчыну, які ляжаў на дарозе

23/03/2019 - 11:29

Пад Мінскам машынамі двойчы пераехала пешахода, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося позна ўвечары 22 сакавіка ля вёскі Мар’яліва на 20 км аўтадарогі Мінск-Віцебск.

На праезнай частцы ляжаў пешаход, 41-гадовы жыхар Мінскага раёна. Спачатку яго пераехаў Citroen C5, а пасля — Audi A6. У выніку мужчына загінуў на месцы.

У ДАІ адзначаюць, што пешаход быў пазначаны флікерам, але раней 16 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку як парушальнік правілаў дарожнага руху. На правапарушэннях мужчына трапляўся і ў нецвярозым стане. Кіроўцы былі цвярозыя, прышпіленыя рэмнямі бяспекі.

ДАІ нагадвае пешаходам пра неабходнасць датрымлівацца правілаў пераходу праезнай часткі — глядзець па баках падчас перасячэння дарогі, пазначаць сябе флікерамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі