Пад Масквой абрынулася сцяна кінатэатра “Саюз”, ёсць пацярпелыя (фота)

08/09/2017 - 12:16

У горадзе Балашыха Маскоўскай вобласці абрынулася сцяна кінатэатра “Саюз”, пацярпелі дзесяць чалавек, загінулых няма, інфармуе РІА “Новости”. Здарэнне адбылося 8 верасня. Цагляная сцяна звалілася на дзве гандлёвыя палаткі, плошча абвалу склала 48 квадратных метраў. Шпіталізавалі пяць чалавек, у тым ліку і адно дзіця. На месцы працавала 13 адзінак тэхнікі і больш за чатыры дзясяткі ратавальнікаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай падзення сцяны мог стаць дэмантаж канструкцый будынка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі