У Чарнігаве гарыць нафтабаза

03/03/2022 - 08:22
Пажар на нафтабазе ў Чарнігаве​ /@dsns_telegram

У Чарнігаве гарыць нафтабаза, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны. Пажар пачаўся каля 8 гадзін раніцы ў чацвер — пасля трапляння снарада загарэлася рэзервуарная група агульным аб'ёмам 5 тысяч кубаметраў дызельнага паліва.

На месцы працуюць ратавальнікі. Інфармацыя пра ахвяр і пацярпелых удакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі