Пад Баранавічамі пачаліся вучэнні "Непарушнае братэрства-2016" (фота)

23/08/2016 - 17:50

У Баранавіцкім раёне на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне 23 жніўня пачаліся вучэнні калектыўных міратворчых сілаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пад назвай "Непарушнае братэрства-2016". У іх удзельнічаюць каля 1500 вайскоўцаў-міратворцаў са складу узброеных сілаў, унутраных войскаў і паліцыі (міліцыі) краін-удзельніц АДКБ (Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі і Таджыкістана) і каля 300 адзінак авіяцыйнай, аўтамабільнай і бронетанкавай тэхнікі.

Будуць упершыню адпрацоўвацца задачы, якія прадугледжваюцца мандатам ААН. Вайскоўцы адпрацуюць "карысныя навацыі, якія адлюстроўваюць абноўленыя спосабы выканання міратворчых задач у ходзе правядзення сучасных комплексных аперацый па падтрыманні міру".

Вучэнні працягнуцца да 27 жніўня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі