Пад Астраўцом перакуліўся аўтобус Вільня — Мінск

10/02/2019 - 08:59

Пад Астраўцом перакуліўся аўтобус Ecolines, які ішоў маршрутам Вільня — Мінск. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на сваякоў пасажыраў аўтобуса, ніхто з людзей не загінуў, але некаторыя атрымалі ўдары. Былі таксама падазрэнні на пералом.

Інцыдэнт здарыўся каля першай гадзіны ночы, пасля перасячэння літоўска-беларускай мяжы. Пасажыры кажуць, што аўтобус выехаў на сустрэчную і пайшоў у кювет, дзе і перакуліўся.

Пацярпелых адразу забрала хуткай і даставіла ў лякарню ў Астраўцы. Астатнія людзі некалькі гадзінаў грэліся ў машынах ДАІ. Каля 4:00 прыехаў запасны аўтобус і даставіў усіх пасажыраў у Мінск.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі