ДАІ назвала прычыну аварыі з маршруткай

11/11/2026 - 12:05

Аварыя ў Мінску / УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Стала вядомая папярэдняя прычына аварыі з маршруткай у Мінску, у якой пацярпелі некалькі чалавек.

Як заявілі ў ДАІ, 47-гадовая кіроўца аўтамабіля DS павярнула направа з другой паласы. Яе аўтамабіль сутыкнуўся з маршруткай. Ад удару маршрутнае таксі змяніла кірунак руху і ўрэзалася ў слуп.

Як паведамлялася раней, аварыя здарылася зранку 11 лістапада ў раёне станцыі метро "Акадэмія навук". Пацярпелым аказалі дапамогу на месцы. Аднак трое пасажыраў маршруткі былі дастаўленыя ў клінікі з разнастайнымі траўмамі — спалучаныя траўмы, пераломы, ранкі і ўдары. Два чалавекі шпіталізаваныя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, а трэцяя пацярпелая — у Мінскую абласную клінічную бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі