Пачаўся суд над былым гендырэктарам баскетбольнага клуба "Цмокi-Мiнск"

17/12/2015 - 05:33

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска пачалося слуханне справы былога гендырэктара баскетбольнага клуба "Цмокi-Мiнск" Канстанціна Шараверы.

Як піша "СБ — Беларусь сегодня", яго вінавацяць у шматлікіх крадзяжах у асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовым становішчам. Па версіі следства, Шаравера распрацаваў такую схему, калі з гульцом вусна заключалася пагадненне на адну суму заробку, а ў кантракце пісалася іншая, моцна завышаная. Грошы з банкаўскай карткі гульцоў здымаў сам гендырэктар. Потым ён выдаваў баскетбалісту тую суму, на якую раней дамаўляўся вусна.

Напрыклад, Андрэй Кузьмін атрымліваў ад Шараверы кожны месяц 3000 долараў па курсе Нацбанка, а на картку яму прыходзіла 4500. Схема працавала і з іншымі спартоўцамі. Так, Аляксандр Куль атрымоўваў 4000 долараў на рукі і 7000 — на картку, Андрэй Крыванос — 2000 (3000), Дзяніс Коршук — 5000 (6000).

На думку Следчага камітэта, сваімі дзеяннямі гендырэктар нанёс шкоду клубу больш чым на 7 мільярдаў рублёў.

Фота tut.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі