Пачаўся продаж квіткоў на хатнія матчы беларусаў у кваліфікацыі Еўра-2020

23/04/2019 - 07:28

22 красавіка пачаўся продаж квіткоў на хатнія матчы беларускай зборнай па футболе ў адборачным турніры Еўра-2020. Нашыя спартоўцы сустрэнуцца з камандамі Германіі (8 чэрвеня) і Паўночнай Ірландыі (11 чэрвеня).

Квіткі на матч з немцамі каштуюць ад 15 да 70 рублёў, на гульню з ірландцамі — ад 5 да 30 рублёў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Абодва матчы пройдуць на стадыёне "Барысаў-Арэны". У дні гульняў з Барысава ў Мінск пусцяць дадатковыя электрычкі, каб заўзятары маглі спакойна вярнуцца са стадыёна.

Білеты можна набыць на сайце ticketpro.by альбо ў пунктах продажу кампаніі па ўсёй краіне.

Нагадаем, што першыя два матчы ў кваліфікацыі беларуская зборнай правяла на выездзе і прайграла. Сустрэчу з галандцамі беларусы прайгралі ўсухую — 0:4, а камандзе Паўночнай Ірландыі — з лікам 1:2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі