Па твары кіраўніка буйной авіякампаніі размазалі торт (відэа)

09/05/2017 - 10:07

Па твары кіраўніка буйной аўстралійскай авіякампаніі Qantas размазалі торт. Здарэнне адбылося ў Аўстраліі ў горадзе Перце падчас бізнес-канферэнцыі, на якой выступаў Алан Джойс. На відэа відаць, як невядомы мужчына ў дзелавым касцюме выходзіць на сцэну, падыходзіць да яго і спакойна выконвае задуманае.

Як адзначае ria.ru, выканаўчы дырэктар авіякампаніі сышоў са сцэны, але пасля вярнуўся, каб скончыць сваю прамову. Што да зламысніка, то супрацоўнікі службы бяспекі бізнес-канферэнцыі яго затрымалі і перадалі паліцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі