Па Мінску ўначы ездзіў аўтамабіль Kia без дзвярэй і сядзенняў. Кіраваў ім п'яны 22-гадовы бяспраўнік. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося каля 01:50 у пятніцу. Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы спынілі машыну, якая мела дзіўны выгляд, на вуліцы Ваўпшасава. На парушальніка склалі два адміністрацыйныя пратаколы, а легкавік апынуўся на стаянцы пад аховай. Медасведчанне паказала ў кіроўцы 0,79 праміле.
"Беларусь сегодня" дадае, што аўтамабіль належыць іншаму чалавеку. Што да затрыманага, дык раней ён да адказнасці не прыцягваўся. Падчас сваёй начной паездкі аварыйных сітуацый ён не стварыў.