Харкаў, фота ілюстрацыйнае / Канал абласной адміністрацыі
Тры чалавекі загінулі і 28 пацярпелі ў выніку ракетных удараў па Харкаве, цытуе намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнку тэлеканал Украіна 24.
Сярод пацярпелых — шаснаццацігадовы падлетак.
Пра ранішнія выбухі ў Харкаве заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Ён папрасіў жыхароў горада і вобласці без неабходнасці не выходзіць на вуліцы. Паводле словаў Цімашэнкі, Украіна зафіксавала выпуск 10-ці ракетаў з РСЗА "Смерч".
Паводле звестак ВВС, адна ракета часткова разбурыла 6-павярховы дом у Аснавянскім раёне, другая трапіла ў складское памяшканне там жа, а трэці снарад пацэліў у будынак школы ў Слабадскім раёне.
Неўзабаве пасля з'яўлення звестак пра загінулых мірных жыхароў, у ранішнім брыфінгу Мінабароны Расеі выйшла заява, што паветрана-касмічныя сілы РФ у Харкаве сёння наносілі ўдары "па пунктах дыслакацыі нацыяналістычных батальёнаў і замежных наймітаў у Аснавянскім і Слабадскім раёнах".
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут