У Беларусі паболела на шэсць аўдыёкніжак. З ініцыятывы Беларускага ПЭН-цэнтра яны запісаныя ў студыях радыё “Свабода” і Еўрарадыё на творы сучасных пісьменнікаў з кароткага спісу мінулагодняй прэміі Гедройца:
У працэсе выявілася, што запісваць аўдыёкнігі — вялікая і даволі цяжкая праца. Яе рабілі для вас тэхнічныя каманды радыё “Свабода” і Еўрарадыё (рэспект нашым гукарэжысёрам), а таксама Зміцер Бартосік (кнігі Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Вінцэся Мудрова), Сяргей Шупа (першая частка кнігі Альгерда Бахарэвіча), Паліна Дабравольская (раман Анкі Упалы) і Павел Клёк (частка рамана Паўла Севярынца). Каардынатарка праекта — Дар’я Бялькевіч.
“Гэта пілотны праект. Спадзяюся, ён будзе працягвацца, — кажа Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра. — Мы б хацелі, каб такім чынам сучасная беларуская літаратура стала даступная для людзей з інваліднасцю па зроку, для тых, хто вучыць мову, а таксама і для шырокай аўдыторыі, якая больш любіць слухаць, чым чытаць”.
“Кніга, з якой давялося працаваць мне, мела пэўныя асаблівасці, што адначасова і ўскладняла задачу, і рабіла яе больш цікавай, і вымушала эмацыйна прывязвацца да кнігі. Крышачку, на паўкніжачкі, нырнуць у такі тэкст без магчымасці проста "прабегчы вачыма" — адназначна цікавы досвед”, — дзеліцца ўражаннямі акцёр агучкі Павел Клёк.
Сёлетніх лаўрэатаў прэміі Гедройца ўзнагародзяць 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў мінскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19-й.