Кандыдат ад Партыі сацыялістаў Ігар Дадон выйграў крэсла прэзідэнта Рэспублікі Малдова на наступныя чатыры гады, паведамляе zdg.md.
Паводле дадзеных ЦВК, ён набраў больш за палову сапраўдных галасоў у другім туры выбараў, г.зн. больш за 805 421 голас.
На выбарах 13 лістапада выйшлі галасаваць, паводле папярэдніх дадзеных, каля 1,65 млн чалавек. Адпаведна, больш чым палова з іх прагаласавала за лідара сацыялістаў.
У той жа час толькі 40% пратаколаў дыяспары былі апрацаваныя, а вынікі паказваюць, што Мая Санду набрала больш за 68% галасоў малдаўскіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой.
Тым не менш 10 выбарчых участкаў застаюцца адкрытымі: 7 — у ЗША і 3 — у Канадзе.