Да +28 градусаў будзе ў Беларусі ў сераду

23/06/2026 - 15:31

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay

У сераду, 24 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі ў паўночных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы, уначы слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +8 градусаў па поўначы да +15 па поўдні краіны. Удзень чакаецца 20-26 градусаў вышэй за нуль, па поўдні Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла.

У чацвер, 25 чэрвеня, таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, зранку і ўдзень у асобных раёнах па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +19 па поўначы да +29 градусаў па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі