Новую дамову паміж Беларуссю і ЕС да саміту ў Бруселі не падрыхтуюць

21/11/2017 - 13:57

"Прыярытэты партнёрства" Еўрасаюза і Беларусі на перыяд да 2020 года могуць быць падпісаныя пасля саміту "Усходняга партнёрства". Прынамсі, на гэта спадзяюцца ў Бруселі, паведамілі агенцтву БЕЛТА прадстаўнікі Еўрасаюза.

Саміт "Усходняга партнёрства" пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. 

Прадстаўнікі ЕС патлумачылі, што перамовы па ўзгадненні дакумента наконт партнёрства Беларусі і ЕС працягваюцца. Наўрад ці гэтыя перамовы ўдасца завяршыць да пачатку саміту "Усходняга партнёрства". Разам з тым у ЕС спадзяюцца, што неўзабаве пасля саміту перамовы будуць скончаныя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі