Новага галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі сёлета не прызначаць

13/12/2016 - 12:13

Новага галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі сёлета не прызначаць. Ён можа з'явіцца не раней за студзень 2017 года. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола. Пашыраны спіс кандыдатаў (як мяркуецца, у ім будуць беларускія трэнеры, у тым ліку і тыя, што працуюць за мяжой, і замежныя спецыялісты) з'явіцца да канца года, у студзені ён будзе скарочаны і пачнуцца перамовы, інфармуе прэс-служба БФФ.

Як вядома, пра датэрміновае скасаванне кантракту з галоўным трэнерам зборнай Аляксандрам Хацкевічам стала вядома 6 снежня. Ён працаваў на гэтай пасадзе са снежня 2014 года, кантракт быў разлічаны да лістапада 2017-га. Пасля таго, як беларуская зборная няўдала выступіла ў першых матчах адбору на чэмпіянат свету 2018 года, Хацкевічу паведамілі пра планы змяншэння яго заробку, з чым ён не пагадзіўся.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі