"Ноч расстраляных паэтаў". Фотарэпартаж

30/10/2019 - 05:54

Увечары 29 кастрычніка каля 400 чалавек прыйшлі ў народны мемарыял Курапаты на ўскраіне Мінска, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Акцыя атрымала назву "Ноч расстраляных паэтаў", яна становіцца ўжо традыцыйнай. 29-30 кастрычніка 1937 года карнікі з НКУС расстралялі больш за сотню беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў — эліту нацыі. Усе яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты, разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяраў.

На "Ночы расстраляных паэтаў" было шмат моладзі, з бацькамі прыйшлі дзеці. Людзі трымалі знічы. Гучалі малітвы, вершы і жалобныя песні. Вядучым мерапрыемства быў прадпрымальнік Зміцер Дашкевіч, актыўны ўдзельнік абароны Курапатаў.

Гэты і іншыя здымкі — Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі