НН: Памерла настаўніца з капыльскай вёскі, дзе зафіксавалі ўспышку каранавіруса

01/04/2020 - 09:47

Уначы 1 красавіка ў Капыльскай раённай лякарні памерла 70-гадовая настаўніца Наталля А., піша "Наша Ніва". Жанчына была з вёскі Доктаравічы, дзе зафіксавалі ўспышку каранавіруса.

Як распавядала Еўрарадыё, 29 і 30 сакавіка ў вёсках Доктаравічы, Новыя Доктаравічы і Вуглы Капыльскага раёна працавалі медыкі ў спецкасцюмах. У многіх жыхароў бралі мазкі на каранавірус, а частку людзей адправілі ў лякарні Мінска і Капыля. Школу ў Доктаравічах зачынілі на каранцін.

Настаўніцу англійскай мовы Наталлю А. шпіталізавалі з пнеўманіяй у цяжкім стане. У лякарні, як паведамляе "НН", яе трымалі на адзіным у Капыльскім раёне апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Афіцыйнага пацвярджэння смерці ні ў лякарні, ні ў выканкаме журналістам не даюць. 

Напярэдадні стала вядома пра першую смерць пацыента з каранавірусам: у Віцебску памёр 75-гадовы артыст Віктар Дашкевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі