Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Напрыканцы мінулага тыдня ў Беларусь раптоўна завітаў міністр абароны Расіі Шайгу. Сустрэўся са сваім беларускім калегам і Лукашэнкам, падпісаў нейкія пагадненні паміж нашымі краінамі і з’ехаў. Але, як кажуць, “асадачак” застаўся — не зразумела, навошта насамрэч прыязджаў… Праўда, украінскі бок дэманстратыўна ніякай заклапочанасці з гэтай нагоды не дэманстраваў. Што да беларускага дэмакратычнага асяродка, то там нечакана распачалася новая хваля выказвання прэтэнзій з нагоды таго, што для “вызвалення палітвязняў нічога не робіцца”.
Ці апраўданыя падазрэнні, што насамрэч Шайгу прыязжаў выключна для таго, каб схіліць Лукашэнку адправіць беларускіх вайскоўцаў ва Украіну? Выкупіць палітвязняў: наколькі гэта магчыма і што можа стаць прадметам гандлю? З якой мэтай рэжым узмацняе ціск на палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут