Незвычайны стрыт-арт у мінскім аэрапорце — тут уся гісторыя авіяцыі

14/04/2018 - 09:58

Незвычайны стрыт-арт з’явіўся ў мінскім аэрапорце — у ім паўстае ўся гісторыя авіяцыі. Графіці з выявамі паветраных шароў і самалётаў намалявалі маладыя мастакі-муралісты. Мастацкі праект адкрыўся 12 красавіка, у сусветны Дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

Героямі муралаў, якія ўпрыгожылі аэрапорт, сталі беларускі бусел, першы паветраны шар, дырыжабль, лятальны апарат братоў Райт, а таксама самалёты розных марак і эпох.

Паглядзець на графіці можна на 3 паверсе аэравакзальнага комплексу ў зоне дзіцячай гульнявой пляцоўкі, паведамляе airport.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі