Не думаць, ісці напралом: справы расійскага войска ва Украіне не вельмі

31/05/2022 - 13:16
Расійскія вайскоўцы ў ліфце ў адным з гарадоў Украіны / Visegrad 24/Twitter

Расія, якая спачатку марыла ўзяць Кіеў за 72 гадзіны, вясной памяняла прыярытэты. Новай "ідэяй фікс" стала "вызваленне Данбаса". Спачатку казалі пра "да Вялікадня", потым "да 9 траўня", а цяпер — як бог дасць. І, нягледзячы на прасоўванне і ўзяцце пэўных населеных пунктаў, справы расійскага войска ва Украіне па-ранейшаму ідуць не вельмі. А казалі "другое войска свету".
 

Памылкі з Севераданецкам

Галоўная бітва цяпер для расійскіх войскаў — за горад Севераданецк, які стаў сталіцай Луганскай вобласці пасля таго, як расіяне і сепаратысты занялі сам Луганск у 2014 годзе.

Брытанская выведка адзначае памылкі войскаў Расіі ў спробах узяць горад. Так, яны засяродзілі ля Севераданецка вельмі шмат сіл. Гэта павялічвае рызыкі на іншых кірунках.

І хоць баі ідуць ужо ў самім горадзе, Украіна захоўвае кантроль над дарогамі ў гэтым раёне — гэта значыць тэарэтычна ў расіян могуць быць праблемы з забеспячэннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі