Аголеныя ў бярозах і каўнер-бусел: лепшае з "Украіна. Етно-fashion" у Мінску

31/05/2019 - 12:53
Сукенка з калекцыі Historia Naturalis​ / Еўрарадыё​

30 мая ў Мінску пры падтрымцы пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і РГА "Беларуская палата моды" ў рамках сумеснага ўкраінска-беларускага праекта прайшоў паказ "Украіна. Етно-fashion". У мэтах развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і падтрымкі руху адказнай моды свае калекцыі прадставілі ўкраінскі брэнд RUTA і беларускі брэнд Historia Naturalis.

Sustainable Fashion або ўстойлівая мода — гэта новы трэнд fashion-індустрыі, накіраваны на захаванне культурных каштоўнасцяў у сучаснай модзе.

Творчасць украінскіх дызайнераў апошнія дзесяць гадоў з'яўляецца прыкладам таго, як з дапамогай моды можна зрабіць папулярнымі і сучаснымі нацыянальныя тэмы.

Для міжнароднага абмену вопытам у Беларусь прыехала дызайнер брэнда ўкраінскага этнічнага адзення RUTA Людміла Бушынская. Брэнд вырабляе адзенне і аксесуары ў сегменце luxury, выкарыстоўваючы выключна натуральныя матэрыялы і ручную вышыўку.

Брэнд Historia Naturalis
Брэнд Historia Naturalis

Сярод некалькіх разнавіднасцяў вышыўкі найбольш папулярнай застаецца "петрыкаўка". Акрамя таго, брэнд увайшоў у Кнігу рэкордаў Украіны, стварыўшы ўнікальную вышыванку белым па белым. Марка прымала ўдзел у Ukrainian Fashion Week, BAKU Fashion Week, прэзентавала калекцыю адзення ў Вашынгтоне, сабраўшы разам першых лэдзі некалькіх краін. А віцэ-міс Сусвет Дзіяна Гаркуша надзела сукенку RUTA на этапе прэзентацыі нацыянальных строяў на конкурсе "Міс Сусвет". У Мінску брэнд прадставіў вясенне-летнюю калекцыю, якая называецца "Пяшчотныя абдымкі" і прысвечана энергіі жыцця.

Брэнд Historia Naturalis

Калекцыю брэнда Historia Naturalis таксама прэзентавалі беларускія дызайнеры Паліна Воранава і Ларыса Атаманава. Брэнд неаднаразова ўдзельнічаў у Belarus Fashion Week і зусім нядаўна ў Ethical Fashion Show, прысвечаны ўстойлівай модзе.

Дызайнерскі дуэт вядомы сваёй эксклюзіўнай серыяй прынтаў і працай толькі з натуральнымі тканінамі. Натхненнем для новай калекцыі RAYOK паслужыла мастачка-примитивистка Алена Кіш. Сваёй творчасцю дзяўчына спрабуе прыцягнуць увагу да супраціву патрыярхальным нормам. 

RUTA або Historia Naturalis?

Якая калекцыя спадабалася вам больш?

Калекцыя RUTA
Калекцыя Historia Naturalis

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі