Навукоўцы знайшлі станоўчыя наступствы змены клімату для сельскай гаспадаркі РБ

17/06/2024 - 17:10

У Беларусі ўсё часцей праяўляюцца "экстрэмальныя неспрыяльныя ўмовы надвор'я" / sb.by

Навукоўцы знайшлі станоўчыя наступствы змены клімату для сельскай гаспадаркі Беларусі. Па словах загадчыцы лабараторыі сістэм угнаення і харчавання раслін Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Алены Мезенцавай, павялічваюцца працягласць вегетацыйнага перыяду і забяспечанасць цяплом. У выніку з'яўляюцца "больш спрыяльныя ўмовы для вырошчвання шэрагу культур".

Што да адмоўных наступстваў, то яны звязаныя з больш частай праявай экстрэмальных неспрыяльных умоў надвор'я: павышэннем максімальнай тэмпературы паветра, вялікай інтэнсіўнасці засух, працягласцю перыядаў экстрэмальнай спякоты, дэфіцытам вады ў вегетацыйны перыяд. З-за засухі зніжаецца ўраджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур (збожжавых — да 40-60%).

Навукоўцы раяць адаптавацца да абодвух наступстваў — станоўчага і адмоўнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі