Вольга Лойка / Еўрарадыё
Тое, што ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля ў Іране прывядзе да росту коштаў на нафту, а адпаведна і на бензін, было чакана. Але тое, што ваенныя дзеянні ахопяць практычна імгненна амаль усе краіны, якія суседнічаюць з Іранам, стала непрыемным сюрпрызам. А ўсе гэтыя краіны таксама здабываюць нафту, і вайна на яе здабычу паўплывала адмоўна. Як і на гандаль, а ў выніку — на кошт нафты, газу ды паліва. І вось пакуль іншыя турбуюцца праз гэтыя ваенна-нафтавыя праблемы, у Беларусі Наталля Качанава старанна касплэіць Лукашэнку, наведваючы розныя фермы да сельгаспрадпрыемствы. А дэмсілы за мяжой рыхтуюцца да выбараў у Каардынацыйную раду ды займаюцца партыйным будаўніцтвам.
Што адбываецца на рынку нафты і наколькі могуць вырасці кошты на бензін? Ці варта спадзявацца, што Трамп вырашыць пытанне з ростам коштаў на нафту, і пры чым тут расійскія танкеры? Навошта Качанава касплэіць Лукашэнку, і ці павераць беларусы ў змену рыторыкі Бабарыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут