Навальны ці Ціханоўская? Хто можа стаць лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі

05/10/2024 - 12:22

Аляксей Навальны і Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

На наступным тыдні будуць названыя імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі . Сярод тых, каго лічаць найбольш верагоднымі лаўрэатамі прэміі міру, букмекеры называюць Аляксея Навальнага, Уладзіміра Зяленскага, Міжнародны крымінальны суд. Таксама ў топ-10 уваходзяць Святлана Ціханоўская, СААЗ і расійскі палітык Уладзімір Кара-Мурза.

Прэмію па літаратуры, па меркаванні букмекераў, хутчэй за ўсё атрымае аўстралійскі раманіст Джэральд Мурнэйн. Таксама называюцца імёны кітайскай пісьменніцы Цань Сюэ і аўстралійкі Алексіс Райт. Стаўкі таксама робяць на расіянку Людмілу Уліцкую і нават на Стывена КІнга.

“Гэта толькі пачатак”. Выдавец Андрэй Янушкевіч пра кантракт са Стывенам Кінгам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі