Маршы жанчын супраць Дональда Трампа прайшлі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку і яшчэ ў 60 гарадах ЗША і па ўсім свеце. Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, у вашынгтонскім маршы ўзялі ўдзел 500 тысяч чалавек, у Лос-Анджэлесе — па розных ацэнках, ад 200 да 750 тысяч і 200-500 тысяч у Нью-Ёрку. Па 200 тысяч пратэстоўцаў прыйшлі на маршы ў Чыкага, Бостане, Дэнверы і 100 тысяч — у Мэдысане.
Сярод удзельнікаў маршу было шмат знаёмых твараў — сусветныя знакамітасці, акцёры і музыканты і нават брат зяця Дональда Трампа — Джошуа Кушнер.