Насамрэч Лукашэнка сказаў Пуціну, што Магілёў "больш рускі, чым беларускі"

12/10/2018 - 17:35

12 кастрычніка ў Магілёве перад пленарным пасяджэннем V Форума рэгіёнаў сустрэліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Прэс-служба беларускага кіраўніка так пераказала выказванне Лукашэнкі пра гэты беларускі горад:

"Аляксандр Лукашэнка цёпла прывітаў Уладзіміра Пуціна ў Магілёве, адзначыў, што гэты горад не толькі беларускі, але і рускі, паколькі знаходзіцца каля расійскай мяжы на ўсходзе Беларусі".

Такі варыянт і пайшоў у СМІ. Аднак на відэа тэлеканала "Беларусь 1" выказванне Лукашэнкі было такім:

"Я з задавальненнем вітаю вас тут, на магілёўскай зямлі. Па настроі (ведаю вас даўно), бачу, што вы адчуваеце тут сябе, як у сябе дома, на гэтым кавалку можна сказаць рускай зямлі. Гэта такі горад, я б нават сказаў, больш рускі, чым беларускі. Гэта ўсход Беларусі".

Як бачым, розніца ёсць. Дарэчы, на відэа БЕЛТА гэтыя словы беларускага кіраўніка выразалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі