Надольны не выключае, што стаўка рэфінансавання можа працягнуць зніжэнне

19/04/2017 - 08:20

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Тарас Надольны не выключае, што стаўка рэфінансавання ў 2017 годзе можа працягнуць зніжэнне. Як паведамляла Еўрарадыё, з 19 красавіка яна знізілася з 15% да 14% гадавых.

“Паглядзім, як будзе сябе паводзіць інфляцыя”, — сказаў Надольны. Ён нагадаў, што Нацбанк планаваў у 2017-м знізіць стаўку рэфінансавання да 14-17%. “Мы пакуль у гэтым калідоры, нават ужо на ніжняй мяжы калідора”, — сказаў першы намеснік старшыні праўлення. Паводле яго слоў, пакуль умовы дазваляюць вярнуцца да гэтага пытання на працягу года, інфармуе БЕЛТА.

Сённяшняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання — чацвёртае за год. Па выніках 2016-га яна складала 18% гадавых.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі