Нацбанк Беларусі спыняе продаж залатых зліткаў

20/04/2022 - 08:31

Нацбанк Беларусі з 1 ліпеня спыняе продаж зліткаў з каштоўных металаў. Таксама ў яго касах не будуць купляць такія зліткі. Падкрэсліваецца, што такія аперацыі не будуць праводзіцца з юрыдычнымі асобамі, ІП і фізічнымі асобамі. Выключэнне складаюць банкі і небанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі.

Адзначаецца, што такое рашэнне прынятае "у рамках аптымізацыі дзейнасці Нацыянальнага банка". Прадаваць і купляць мерныя зліткі з каштоўных металаў працягнуць банкі, якія здзяйсняюць такія аперацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі