На юбілеі пачатку Другой сусветнай Беларусь будзе прадстаўляць амбасадар

27/08/2019 - 13:29

На юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку Другой сусветнай вайны, Аляксандр Лукашэнка не паедзе. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз

Мемарыяльные мкрапрыемствы пройдуць 1 верасня 2019 года ў Варшаве. Польскі бок прыслаў запрашэнні кіраўнікам дзяржаў краін-чальцоў Еўрапейскага саюза, NATO і Усходняга партнёрства.

"Мы ўдзячныя прэзідэнту Польшчы за запрашэнне на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы", — падкрэсліў дыпламат. Ён падкрэсліў, што Савецкі Саюз і ўсе яго народы зрабілі вырашальны ўнёсак у перамогу над нацызмам і ў вызваленне Еўропы.

Разам з тым ён дадаў, што нашу краіну на мерапрыемствах будзе прадстаўляць Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

Раней паведамлялася, што польскія ўлады прынцыпова адмовіліся запрашаць на мемарыяльныя мерапрыемствы кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі