На вакзале ў Мінску заменяць шэсць эскалатараў. На працы трэба год і $1 млн

11/07/2017 - 08:52

На чыгуначным вакзале ў Мінску пачынаюцца працы па замене шасці эскалатараў. Два з іх — тыя, на якіх людзі падымаліся з падземнага пераходу, — ужо абгароджаныя. На пашпарце аб'екта пазначана, што мяняць іх будуць 10 месяцаў. Працы мусяць скончыцца да 30 красавіка 2018 года.

Чаму так доўга? Прараб Дзяніс Малахаў тлумачыць гэта тым, што на вакзале плануецца замяніць усе шэсць эскалатараў, а каб гэта зрабіць, перакрываць іх будуць па чарзе.

"На замену двух эскалатараў, якія перакрылі зараз, спатрэбіцца два месяцы. Столькі ж — на працы з іншага боку. Даўжэй усяго будзем мяняць вялікі цэнтральны эскалатар", — распавядае Дзяніс Малахаў.

Замена эскалатараў абыдзецца ў 1 мільён долараў, піша TUT.by. Замест зношаных расійскіх, якія працуюць зараз, будець усталяваныя эскалатары грэцкай фірмы Kleemann.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі