На Вадохрышча ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі — галалёдзіца

18/01/2024 - 19:45

Зіма / pixabay.com

У пятніцу, 19 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

У гэты дзень праваслаўныя, якія карыстаюцца юліянскім календаром, адзначаюць Валохрышча. Уначы і зранку па паўднёва-ўсходняй палове краіны прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег, дождж. Удзень будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Месцамі, а па поўдні Беларусі на большай частцы тэрыторыі на дарогах будзе галалёдзіца. З гэтай прычыны сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 ніжэй за нуль, пры праясненнях прагназуецца да -15, па паўднёвым усходзе краіны чакаецца 2-4 марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць 1-7 са знакам "мінус".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі