На ўзламаных расійскіх сайтах былі змешчаны антываенныя заклікі

28/02/2022 - 11:31

28 лютага на ўзламаных расійскіх сайтах былі змешчаны антываенныя заклікі. Сцвярджаецца, што за 4 дні вайны ва Украіне загінулі 5300 расійскіх салдат. Адказнасць ускладаецца на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. "Гэта не наша вайна, спынім яго!", — заклікаюць пратэстоўцы.

Такія застаўкі размешчаныя на сайтах шматлікіх расійскіх СМІ, у тым ліку "Коммерсанта", Forbes, "Известий", "Фонтанки", ТАСС. Мяркуючы па лагатыпе ўнізе, гэта праца групы Anonymous.

Узламаны і беларускі сайт — onliner.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі