На Століншчыне 15-гадовы матацыкліст збіў на дарозе другога падлетка

11/05/2016 - 15:05

ДТЗ з удзелам двух падлеткаў адбылося ў Столінскім раёне Брэстчыны ў ноч на 10 траўня. Як піша "Віртуальны Брэст", 15-гадовы падлетак, які не мае правоў кіравання аўтатранспартам, ехаў па вуіцы Школьнай у аграгарадку Алгомель каля 1-й гадзіны ночы. Ён наехаў на 16-гадовага падлетка, які сядзеў на дарожнай паласе.

Матацыкліст уцёк з месца здарэння. Амаль праз дзве гадзіны пасля здарэння яго знайшлі і затрымалі.

Пацярпелы 10-класнік змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай цэнтральнай раённай лякарні. Яму пастаўлены дыягназ — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу цяжкай ступені, выцятая рана патыліцы, множныя ранкі, драпіна правага плечавага сустава.

Выявілася, што матацыкл належыць бацьку кіроўцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі