На сходзе ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі" заснавалі новую структуру (фота)

13/11/2018 - 15:49

У дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі" ў Белавежскай пушчы прайшоў устаноўчы сход новай структуры — Клуба кіраўнікоў СМІ і экспертаў Беларусі і Расіі (Беларуска-расійскага Клуба галоўных рэдактараў), інфармуе БЕЛТА. Сярод сузаснавальнікаў новага прафесійнага аб'яднання — Беларускі саюз журналістаў.

"Мы не палітыкі, але СМІ робяць палітыку", — сказаў удзельнік сходу ў Белавежскай пушчы, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька.

Наступная сустрэча рэдактараў і экспертаў пройдзе ў Расіі.

Як вядома, у канцы 1991 года ў "Віскулях" кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі дакумент аб стварэнні СНД, што стала канцом СССР, і неўзабаве яго прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў падаў у адстаўку. Відаць, рэдактары невыпадкова выбралі рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы месцам правядзення свайго сходу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі