На сераду ў Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег

13/02/2024 - 22:45

Вясна ўжо блізка / pixabay.com

На сераду, 14 лютага, у Беларусі прагназуюцца дождж, мокры снег і снег. Ападкі чакаюцца пераважна на ўсходзе нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман месцамі ў начныя гадзіны і раніцай. У асобных раёнах магчымы галалёд.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў (на паўночным усходзе — да -6), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5 (на Віцебшчыне месцамі да -3). У Мінску на працягу сутак ад 0 да 2 градусаў цяпла.

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі