На прыватным прадпрыемстве пад Полацкам загарэліся адразу два будынкі

12/09/2019 - 07:36

11 верасня ў 18:27 полацкім ратавальнікам паведамілі пра пажар на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ТАА "Кахан" у аграгарадку Мацюшы, інфармуе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што адкрытым полымем гараць арачнік і будынак побач з ім. У будынку агонь знішчыў дах, перакрыцце столі, пашкодзіў сцены. У арачніку знішчана 300 кг саломы, таксама пашкоджаны дах, ніхто не пацярпеў.

Пазней стала вядома, што абодва будынкі не эксплуатаваліся. Тэрыторыя прыватнага прадпрыемства была агароджаная, але не ахоўвалася.

Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі