У Нямеччыне на перадвыбарчым мітынгу два невядомыя чалавекі сталі кідаць памідоры ў Ангелу Меркель, паведамляюць замежныя СМІ.
Ніводзін з кінутых памідораў у нямецкага канцлера не пацэліў, а толькі трохі запэцкаў вядоўцу мерапрыемства.
Старшыня нямецкага ўрада не збянтэжылася падчас гэтага "памідорнага пратэсту". Яна спакойна дастала насоўку і прапанавала пацярпелай вядоўцы.