На Нарадзе Канвенцыі Эспа беларускую інфармацыю пра АЭС назвалі недастатковай

07/02/2019 - 12:21

Беларусь не дала дастатковай інфармацыі па абгрунтаванні на карысць Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС. Такое рашэнне было прынятае на нарадзе бакоў Канвенцыі Эспа, якая праходзіла ў Жэневе, паведамляе прэс-служба МЗС.  

"Профільны Камітэт нават не даў сабе працы растлумачыць, наколькі недастатковай была беларуская інфармацыя. Напэўна, таму, што крытэра дастатковасці няма як у самой Канвенцыі, так і ў дакументах, якія вызначаюць правілы работы Камітэта па яе ўжыванні. Пры гэтым у парушэнне працэдур працы Камітэта Беларусь была пазбаўленая магчымасці афіцыйна пракаментаваць неабгрунтаваныя прэтэнзіі да яе", — гаворыцца ў каментары прэс-службы.

Рашэнне Нарады названае "антыбеларускім". К МЗС лічаць, што яно прынятае з ініцыятыве дэлегацыі Еўрасаюза, каб дагадзіць Літве. 

Беларускі бок падкрэслівае, што амаль восем гадоў наша дзяржава актыўна супрацоўнічала з Камітэтам Эспа ў рамках разгляду літоўскай скаргі. Таксама дыпламаты мяркуюць, што літоўскі бок палітызаваў пытанне Беларускай АЭС і пазбягаў канструктыўнага дыялогу па ёй. "Знішчыўшы ўласную ядзерную энергетыку і адмовіўшыся ад беларускіх прапаноў будаваць АЭС сумесна, літоўскім палітыкам, відавочна, не застаецца нічога іншага, як спрабаваць перакласці цяжар адказнасці перад выбаршчыкамі з хворай галавы на здаровую", — кажуць у прэс-службе.

МЗС нагадвае, што кожная краіна мае права на развіццё мірнай ядзернай праграмы. 

"Мы зробім высновы з дзеянняў бакоў Канвенцыі Эспа і ўлічым іх пры фармаванні нашых адносін у будучыні", — адзначаецца ў фінале заявы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі