На мяжы на выезд у Літву і Латвію стаяць вялізныя чэргі грузавікоў

25/03/2018 - 09:20

Раніцай 25 сакавіка на мяжы на выезд з Беларусі ў Літву і Латвію стаяць вялізныя чэргі грузавікоў. Найбольш — на беларуска-літоўскай мяжы. А 10-й гадзіне у пункце пропуску “Каменны Лог” іх было больш за 330, у “Катлоўцы” і “Прывалцы” — па 200, у “Беняконях” — больш за 170.

На беларуска-латвійскай мяжы падобная сітуацыя. У “Грыгароўшчыне” стаялі больш за 340 фур, ва “Урбанах” — больш за 380. Як вынікае з аператыўнай інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта, на беларуска-польскай мяжы чэргі значна меншыя (на ўезд стаіць больш грузавікоў, чым на выезд).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі