На мяжы Беларусі і Літвы ў грамадзяніна Расіі знайшлі пісталеты і 100 тысяч еўра

12/07/2023 - 08:54
Частка канфіскаванага / t.me/customs_bel/

Беларускія мытнікі і памежнікі знайшлі ў грамадзяніна Расіі пісталеты, 100 тысяч еўра і каля 400 тысяч расійскіх рублёў, а таксама польскія злотыя (агулам — больш за 115 тысяч долараў у эквіваленце). Яны былі ў кішэнях курткі, у асабістых рэчах і ў машыне. Мужчына ехаў на радзіму з Германіі праз Літву на аўтамабілі Toyota. У пункце пропуску "Прывалка" ён абраў зялёны калідор. Аднак быў праведзены агляд і высветлілася, што расіянін меў тавары, якія падлягаюць дэклараванню.

Акрамя грошай, у замежніка знайшлі сродкі самаабароны — газавы пісталет з шасцю патронамі, пнеўматычны пісталет, электрашокер, пярцовыя і аэразольныя балончыкі. Усё гэта адправілі на экспертызу.

Крымінальную справу распачалі за незаконны правоз праз мяжу буйной сумы грошай. Грамадзяніну Расіі пагражае штраф ці абмежаванне волі (ад 2 да 5 гадоў), альбо нават пазбаўленне волі (на той жа тэрмін).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі