На МТЗ усім, хто прышчапіўся ад каранавіруса, абяцаюць грошы

30/07/2021 - 09:56

На Мінскім трактарным заводзе ўсім, хто прышчапіўся ад каранавіруса, абяцаюць грошы. Такая інфармацыя з'явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале прадпрыемства.

"Добрай раніцы — добрыя навіны", — так пачынаецца паведамленне. Адміністрацыя МТЗ "прыняла рашэнне выплачваць матэрыяльнае заахвочванне кожнаму работніку, які прайшоў поўны курс вакцынацыі ад COVID-19". Яго памер складае 80 рублёў. Работнікам прапануецца наведаць аддзел кадраў з сертыфікатам аб вакцынацыі.

Відаць, трактарны завод стаў першым прадпрыемствам у нашай краіне, якое грашыма стымулюе сваіх работнікаў вакцынавацца ад каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі