У мінскім мікрараёне Сухарава на развязцы МКАД з вуліцай Мазурава сутыкнуліся легкавушка і фура. У выніку ДТЗ абодва аўтамабілі загарэліся, піша tut.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтааварыі загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, ДАІ і ратавальнікі.
З прычыны аварыі рух па знешнім кальцы МКАД у раёне аварыі сур'ёзна ўскладнены.